wd wp Пошук:

Хэлаўін

Хэлаўін (англ.: Halloween, All Hallows ‘Eve або All Saints’ Eve) — свята, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірландыі і Шатландыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх святых.

Традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хаця афіцыйным выхадным ці дзяржаўным святам не з’яўляецца. З канца ХХ стагоддзя з цягам працэсу амерыканізацыі і глабалізацыі мода на атрыбутыку Хэлаўіна з’явілася таксама ў большасці неангламоўных краін Захаду, у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Свята таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сінгапуры, Аўстраліі і Новай Зеландыі, у шэрагу астраўных краін Акіяніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Святы 31 кастрычніка
Катэгорыя·Культ продкаў
Катэгорыя·Народнае хрысціянства
Катэгорыя·Святы Ірландыі
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы Шатландыі
Катэгорыя·Святы Канады
Катэгорыя·Святы ЗША
Катэгорыя·Святы
Катэгорыя·Восеньскія святы