wd wp Пошук:

Хусангарская царква

Хусангарская царква (нарв.: Hosanger kyrkje) — прыхадская царква Нарвежскай лютэранскай царквы ў камуне Астэрой у графстве Вестлан, Нарвегія. Яна знаходзіцца ў вёсцы Хусангар на паўночным беразе вострава Астэрой. Гэта царква знаходзіцца на тэрыторыі лютэранскай епархіі Б’ёргвін. Белакаменная царква была пабудавана ў сучасным стылі ў 1796 годзе. Царква можа ўмясціць каля 275 чалавек[1][2].

Гісторыя

У Хусангары з часоў Сярэднявечча была рыма-каталіцкая царква. Самыя раннія існуючыя гістарычныя запісы пра царкву датуюцца 1329 годам, але яна не была пабудавана ў тым годзе. Першая царква ў Хусангары, хутчэй за ўсё, была каркаснай царквой. Гэтая царква была заменена ў нейкі невядомы час драўлянай царквой. У часы з’яўлення пратэстанства царкву забралі ў каталікоў і перадалі дзяржаўнай лютэранскай царкоўнай абшчыне. У справаздачы ад 1686 года апісана як «вельмі запушчаная» з-за дрэннага вонкавага абслугоўвання, што кажа пра тое, што царква ў той час была ўжо адносна старой. На Раство 1795 года ў царкву ўдарыла маланка, і яна згарэла дашчэнту. У наступным годзе на тым жа месцы была пабудавана новая мураваная царква. Гэтая каменная царква была адрамантаваная і пашырана ў 18631865 гадах, а затым у 19621964 гадах[3][4][5][6].

Галерэя

Зноскі

  1. Hosanger kyrkje(нявызн.). Kirkesøk: Kirkebyggdatabasen. Праверана 14 сакавіка 2020.
  2. Oversikt over Nåværende Kirker(нарв.) . KirkeKonsulenten.no. Праверана 14 сакавіка 2020.
  3. Hosanger kyrkje(нарв.) . Osterøy kyrkjeleg fellesråd. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 25 красавіка 2014.
  4. Hosanger kirkested(нарв.) . Norwegian Directorate for Cultural Heritage. Праверана 14 сакавіка 2020.
  5. Kirker i Hordaland fylke(нарв.) . DIS-Hordaland. Праверана 14 сакавіка 2020.
  6. Hosanger kirke(нарв.) . Norges Kirker. Праверана 14 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мураваныя цэрквы ў Нарвегіі
Катэгорыя·Хрысціянства ў Нарвегіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарвежская лютэранская царква
Катэгорыя·З’явіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лютэранскія цэрквы Нарвегіі