wd wp Пошук:

Хурма ўсходняя

Хурма ўсходняя (Diospyros kaki) — від шматгадовых дрэў роду хурма сямейства эбенавыя(Ebenaceae), які паходзіць з Азіі. Культывуецца як пладовая расліна па ўсім свеце, вядома мноства сартоў.

Плод неаплодненай жаночай кветкі (без насення)

Батанічнае апісанне

Дрэва дасягае вышыні да 10 метраў (вядомыя выпадкі дасягненні вышыні 12 м). Вонкава расліна падобна да яблыні.

Лісце чаргавальнае, яйкападобна-даўгаватае, цёмна-зялёнае, знізу бялявае, шырокаланцэтападобнае. Увосень лісце набывае чырвоную афарбоўку.

Кветкі ў пазухах лісця — адзіночныя або некалькі, на кароткіх ножках. Хурма ўсходняя квітнее з мая па чэрвень. Кветкі жаўтлява-белыя могуць быць трох тыпаў: мужчынскія, жаночыя і змешаныя. Расліны, як правіла, аднадомныя з мужчынскімі і жаночымі кветкамі асобна на адным дрэве, але існуюць таксама двудомныя культуры. Апыленне ажыццяўляецца насякомымі. Калі жаночыя кветкі не аплодненыя, яны размнажаюцца шляхам партэнагенеза, а затым даюць плады без насення.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Эбенавыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання