wd wp Пошук:

Худжандскі дзяржаўны ўніверсітэт

Худжандскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка Бабаджана Гафурава (тадж.: Донишгоҳи давлатии Хуҷанд ба номи академик Бобоҷон Ғафуров) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Таджыкістана і Сярэдняй Азіі, другі па буйнасці ўніверсітэт Таджыкістана (пасля Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта ў Душанбэ), заснаваны ў 1932 годзе. Размешчаны ў горадзе Худжанд.

Універсітэт быў заснаваны на базе курсаў па падрыхтоўцы настаўнікаў для сярэдніх школ. У савецкі час універсітэт называўся Вышэйшым педагагічным інстытутам, затым перайменаваны ў Ленінабадскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. С. Кірава. Інстытут на час стварэння меў толькі два аддзяленні: хіміка-біялагічнае і фізіка-матэматычнае, на якіх навучалася 26 студэнтаў. Штат выкладчыкаў складаў усяго 9 чалавек. Пасля атрымання Таджыкістанам незалежнасці інстытут быў перайменаваны ў Худжандскі дзяржаўны ўніверсітэт. Сёння ўніверсітэт носіць імя акадэміка Бабаджана Гафурава.

Выкладчыкі і выпускнікі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1932 год у Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Таджыкістана
Катэгорыя·Худжанд