wd wp Пошук:

Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт

Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Таджыкістан. Размешчаны ў Душанбэ.

Гісторыя універсітэта

Утвораны 21 сакавіка 1947 года Пастановай Савета Міністраў СССР, як Таджыкскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У. І. Леніна. Пачаў працу з 1 верасня 1948 года. З 1997 года — Таджыкскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт. З 2008 года — Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт. У структуру ўніверсітэта ўваходзяць 15 факультэтаў, выдавецтва, навуковая бібліятэка, батанічны сад. Ажыццяўляецца падрыхтоўка па 56 спецыяльнасцях.

У цяперашні час налічвае каля 18 тыс. студэнтаў (2008), каля 1200 выкладчыкаў (2008). Рэктар — Н. С. Саідаў.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1947 год у Азіі
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1947 годзе
Душанбэ
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Універсітэты Таджыкістана
Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Універсітэты паводле алфавіта