wd wp Пошук:

Худабычка

Худабы́чка — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 15 км[1]. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Красная Буда, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Крычаў. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 22 % вадазбору. Рэчышча на працягу 5,5 км перад вусцем каналізаванае. Прыток — рака Каранец (злева). У аграгарадку Красная Буда на рацэ створана сажалка (плошча 7 га).

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Крычаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Сажа