wd wp Пошук:

Хуга ван дэр Гус

Божая Маці з дзіцем

Хуга ван дэр Гус (нідэрл.: Hugo van der Goes; каля 1420-25, Гент — 1482, Адэргем) — фламандскі мастак, якога Альбрэхт Дзюрэр лічыў найбуйнейшым прадстаўніком ранненідэрландскага жывапісу, разам з Янам ван Эйкам і Рагірам ван дэр Вейдэнам.

Творчасць

Працягнуў мастацкія традыцыі нідэрландскага жывапісу першай паловы XV ст. Мастацкая дзейнасць разнастайная. У яго ранніх работах прасочваецца ўплыў Баўтса.

Удзельнічаў як дэкаратар ва ўпрыгожванні горада Бругэ з нагоды вяселля ў 1468 герцага Бургундыі Карла Смелага і Маргарыты Ёркскай, пазней у афармленні урачыстасцяў у горадзе Генце з нагоды ўезду ў горад Карла Смелага і новай графіні Фландрскай у 1472 годзе. Відавочна яго роля ў гэтых работах была вядучай, бо па захаваных дакументах ён атрымаў вялікую плату чым астатнія мастакі. Творчая біяграфія мае мноства невыразнасцяў і прабелаў, бо ніводная з карцін не датавалася мастаком і не падпісвалася.

Самы вядомы твор — вялікі алтарны абраз «Пакланенне пастухоў», або «Алтар Парцінары», які быў напісаны каля 1475 па замове Тамаза Парцінары — прадстаўніка банка Медычы ў Бругэ — і аказаў глыбокі ўплыў на фларэнційскіх жывапісцаў: Даменіка Гірландая, Леанарда да Вінчы і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118695908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Hugo van der Goes — 2009.
  3. 1 2 3 4 RKDartists Праверана 20 лютага 2019.
  4. Union List of Artist Names Праверана 20 лютага 2019.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://balat.kikirpa.be/peintres/Detail_notice.php?id=5440 Праверана 21 лютага 2019.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 20 лютага 2019.
  8. Artnet — 1998. Праверана 21 лютага 2019.
  9. ECARTICO Праверана 21 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1482 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1440 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генце
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Адэргеме