wd wp Пошук:

Хрысціян Пётр Айгнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Айгнер. Хрысціян Пётр Айгнер (польск.: Chrystian Piotr Aigner; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.

Біяграфія

Вучыўся архітэктуры ў Італіі.

З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.

Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).

Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).

Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».

Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра баявыя косы(укр.) бел. і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.

У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133213919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Chrystian Piotr Aigner
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133213919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. 1 2 3 http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/aigner-chrystian-piotr/ Праверана 30 жніўня 2022.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133213919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  6. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133213919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1841 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў