wd wp Пошук:

Хрысціянскі саюз

Хрысціянскі саюз (нідэрл.: ChristenUnie, CU) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная палітычная партыя. Партыя была створана 22 студзеня 2000 года як блок палітычных партый. Партыя мае 2 месцы з 75 у першай палаце і 5 месцаў з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 1 месца з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты).

Гісторыя

Партыя была створана 22 студзеня 2000 года, як блок палітычных партый: Рэфармацкі палітычны саюз, заснаваны ў 1948 годзе, і Рэфармацкая палітычная федэрацыя, заснаваная ў 1975 годзе. У 2001 годзе была сфарміравана адзіная палітычная партыя.

У 2002 годзе Хрысціянскі саюз упершыню прыняў удзел у выбарах. Партыя атрымала чатыры месцы, што на 1 менш, чым мелі ўдзельнікі блока ў папярэднім парламенце. Пасля выбараў 2003 партыя атрымала 3 месцы.

На выбарах 2006 году партыя падвоіла свае месцы і ўвайшла ў чацвёрты кабінет Балкенэндэ. Лідар Хрысціянскага саюза Андрэ Равут стаў міністрам без партфеля па справах сям’і і моладзі.

Ідэалогія і праграмныя прынцыпы

Хрысціянскі саюз называе сябе хрысціянскай сацыяльнай партыяй. Ён спалучае ў сабе кансерватыўным пункт гледжання на этычныя і пытанні знешняй палітыкі і левацэнтрысцкія погляды на эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя пытанні.

Некаторыя палажэнні кансерватыўнай палітыкі Хрысціянскага саюза ўключаюць:

Левацэнтрысцкая палітыка ўключае ў сябе:

Удзел у выбарах

Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:

Спасылкі

  1. Documentation Center Dutch Political Parties Праверана 2 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Хрысціянска-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кансерватыўныя партыі