wd wp Пошук:

Хрысціянска-дэмакратычны заклік

Хрысціянска-дэмакратычны заклік (нідэрл.: Christen-Democratisch Appèl, CDA) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная партыя. Партыя з’яўляецца ўдзельнікам урадавай кааліцыі разам з Народнай партыяй за волю і дэмакратыю, якая падтрымліваецца ў парламенце Партыяй свабоды. Партыя мае 21 месца з 75 у першай палаце і 21 месца з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 5 месцаў з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі).

Маладзёжнае крыло партыі называецца Хрысціянска-дэмакратычны маладзёжны заклік.

Партыя з’яўляецца членам Еўрапейскай народнай партыі.

Гісторыя

Хрысціянска-дэмакратычны заклік быў заснаваны ў верасні 1976 года як перадвыбарчы блок трох клерыкальных партый: Антырэвалюцыйнай партыі (АРП, заснаваная ў 1976 годзе), Каталіцкай народнай партыі (КНП, заснаваная ў 1945 годзе) і Хрысціянска-гістарычнага саюза (ХІС, заснаваны ў 1908 годзе). 11 кастрычніка 1980 адбыўся аб’яднаўчы з’езд, падчас якога партыі спынілі сваё самастойнае існаванне і стварылі адзіную партыю ХДЗ.

Падчас парламенцкіх выбарах 1977 агульны спіс трох партыі пад назвай Хрысціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ), які ўзначальваў міністр юстыцыі і лідар КНП Дрыс ван Агт, атрымаў найбольшую колькасць галасоў. Дрыс ван Агт сфармаваў урад, у які ўвайшлі прадстаўнікі кансерватыўна ліберальнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю. Пасля выбараў 1981 кааліцыя страціла сваю большасць, і ХДЗ быў вымушаны супрацоўнічаць з Партыяй працы.

Пасля выбараў 1982 кааліцыя ХДЗ і Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю вярнулася да ўлады. Новы лідар ХДЗ Руўд Любэрс паставіў перад сабой амбіцыйную праграму рэформаў, якая ўключала скарачэнне бюджэту, рэформу пенсій па старасці і інваліднасці і лібералізацыю грамадскіх паслуг. Любэрс выйграў выбары 1986 і 1989 гадоў. У 1989 годзе ХДЗ не змог сфарміраваць большасць са сваімі партнёрамі па кааліцыі і перайшоў да супрацоўніцтва з Партыяй працы.

Пасля паразы на парламенцкіх выбарах 1994 года, звязанай з унутрыпартыйным супрацьстаяннем, партыя ўпершыню з 1918 года перайшла ў апазіцыю. З 1994 па 2002 год ХДЗ была найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй на працягу тэрміну паўнамоцтваў сацыял-дэмакратычнага прэм’ер-міністра Віма Кока. З 1997 да 2001 года лідарам партыі быў Яап дэ Хооп Схеффер.

З 2002 года па 2010 год Ян Петэр Балкенэндэ, які быў лідарам ХДЗ, узначальваў урад. На пазачарговых выбарах 2010 партыя апынулася на чацвёртым месцы, страціўшы амаль палову месцаў у другой палаце парламента.

Удзел у выбарах

Удзел у выбарах да другой Палаты парламента Нідэрландаў:

Перадвыбарная агітацыя Хрысціянска-дэмакратычнага закліку, чэрвень 2010

Удзел у выбарах у Еўрапарламент

Электарат

ХДЗ у асноўным падтрымліваецца рэлігійнымі выбаршчыкамі, як каталікамі так і пратэстантамі. Яны, як правіла, жывуць у сельскай мясцовасці і, як правіла, пажылыя людзі. У некаторыя перыяды, аднак, ХДЗ прыцягвае людзей усіх класаў і рэлігій.

Геаграфічна, ХДЗ асабліва моцны ў правінцыі Паўночны Брабант, Лімбург і Аверэйсел. ХДЗ мае нязначнае ўплыў у чатырох найбуйнейшых гарадах Нідэрландаў (Амстэрдаме, Ротэрдаме, Гаазе і Утрэхце) і ў гарадах Гронінген і Дрэнтэ.

Зноскі

  1. Parlement.com Праверана 1 кастрычніка 2021.
  2. Documentation Center Dutch Political Parties Праверана 2 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хрысціянска-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1980 годзе
Катэгорыя·Кансерватыўныя партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Партыі-члены ЕНП