Хрыбет Мендзяле́ева[1] — падводны горны хрыбет у цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.
Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Урангеля. Ад хрыбта Ламаносава аддзелены катлавінамі Макарава і Падводнікаў, на ўсходзе мяжуе з Чукоцкім плато. Найменшая глыбіня над хрыбтом складае 915[2] м. Даўжыня хрыбта каля 1500 км.
Хрыбет адкрыты савецкай паветранай высокашыротнай экспедыцыяй у 1949 годзе і названы ў гонар Д. І. Мендзялеева.