wd wp Пошук:

Хрыбет Ламаносава

Хрыбет Ламаносава

Хрыбет Ламаносава (Ламаносава хрыбет) — падводны хрыбет у Паўночным Ледавітым акіяне.

Профіль дна Паўночнага Ледавітага акіяна ад Баранцава мора да Паўночнага полюса

Распасціраецца ад Новасібірскіх астравоў праз цэнтральную частку акіяна да вострава Элсмір у Канадскім Арктычным архіпелагу амаль на 1800 км. Шырыня ад 60 да 200 км. Узвышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 3300—3700 м. Аддзяляе катлавіну Макарава ад катлавіны Падводнікаў[1]. Найменшая глыбіня над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу.

Адкрыты ў 1948 годзе савецкімі экспедыцыямі. Названы ў гонар М. В. Ламаносава.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паўночны Ледавіты акіян
Катэгорыя·Акіянічныя хрыбты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Міхаіла Ламаносава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара