Хрыбет Ламаносава (Ламаносава хрыбет) — падводны хрыбет у Паўночным Ледавітым акіяне.
Распасціраецца ад Новасібірскіх астравоў праз цэнтральную частку акіяна да вострава Элсмір у Канадскім Арктычным архіпелагу амаль на 1800 км. Шырыня ад 60 да 200 км. Узвышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 3300—3700 м. Аддзяляе катлавіну Макарава ад катлавіны Падводнікаў[1]. Найменшая глыбіня над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу.
Адкрыты ў 1948 годзе савецкімі экспедыцыямі. Названы ў гонар М. В. Ламаносава.