Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ) — звужэнне дыхальных шляхоў праз бранхіт і эмфізэму лёгкіх, што абмяжоўвае паток паветра і абцяжарвае дыханне. У 2009 г. ад хваробы пакутвала 210 млн чалавек.
Хваробе спрыяе тытунепаленне, забруджванне паветра ўнутры памяшкання і на вуліцы, уздзеянне пылу і хімічных рэчываў на працоўных месцах.
Хвароба выяўляецца праз дыхавіцу (адчуванне недахопу паветра), макроцце ў выглядзе сумесі сліны і слізі ў дыхальных шляхах, хранічны кашаль[2].