wd wp Пошук:

Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх

Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ) — звужэнне дыхальных шляхоў праз бранхіт і эмфізэму лёгкіх, што абмяжоўвае паток паветра і абцяжарвае дыханне. У 2009 г. ад хваробы пакутвала 210 млн чалавек.

Прычыны

Хваробе спрыяе тытунепаленне, забруджванне паветра ўнутры памяшкання і на вуліцы, уздзеянне пылу і хімічных рэчываў на працоўных месцах.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз дыхавіцу (адчуванне недахопу паветра), макроцце ў выглядзе сумесі сліны і слізі ў дыхальных шляхах, хранічны кашаль[2].

Зноскі

  1. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  2. Алена Прус, БелТА. На хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх хварэюць 210 млн чалавек // Краіна здароўя. — 19 лістапада 2009. — № 47 (161). — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Захворванні паводле алфавіта
ХАХЛ
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пульманалогія
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы