wd wp Пошук:

Храм Дэбод

Храм Дэбод — старажытнаегіпецкі храм, які цяпер размешчаны ў Мадрыдзе (Іспанія).

Гісторыя

Храм, прысвечаны культу багоў Амона і Ісіды і пабудаваны ў III стагоддзі да н.э. на берагах Ніла егіпецкім фараонам Пталамеем IV Філапатарам. Цар Куша Адыкаламані(руск.) бел. змясціў у хаме свае надпісы. Унутры храма была ўзведзена Малельня рэльефаў, упрыгожаная надпісамі, прысвечанымі богу Амону. З цягам часу храм зведаў значныя змены, егіпецкія фараоны дадалі новыя памяшканні, а культ Амона змяніў культ багіні Ісіды. Штогод 15 чэрвеня па грыгарыянскім календары егіпецкія жрацы праводзілі ў храме абрад — а менавіта, атрымлівалі пасланне багіні Ісіды ў час пачатку разліву Ніла.

Пры ўзвядзенні Асуанскіх плацін у 1960-я гады, сусветная арганізацыя ЮНЕСКА заклікала міжнародная супольнасць выратаваць гістарычныя помнікі. Адзін з храмаў (Дэбод), які знаходзіўся ў зоне затаплення, быў перададзены Егіптам у 1968 годзе ў дар Іспаніі за дапамогу ў аднаўленні храма Абу-Сімбел у Нубіі. Храм літаральна па камені перавезлі ў Мадрыд і аднавілі ў Заходнім парку(ісп.) бел..

У сталіцы Іспаніі храм быў пастаўлены па восі з усходу на захад у адпаведнасці са сваім першапачатковым становішчам адносна да бакоў свету і адкрыты для наведвання ў 1972 годзе. Унутры храма размешчаны макеты, відэа- і аўдыякампазіцыі, якія апавядаюць пра гісторыю і значэнне гэтага помніка. Першапачаткова храм упрыгожвала мноства выяў, прысвечаных Амону і Ісідзе, аднак многія з іх былі знішчаны яшчэ да перамяшчэння храма ў Мадрыд, падчас затаплення храма пры будаўніцтве дамбы Асуанскай плаціны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мадрыда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Славутасці Мадрыда
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·З’явіліся ў III стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Храмы Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні