wd wp Пошук:

Пталамей IV Філапатар

Пталамей IV Філапатар (Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Philopátōr) (244205 да н.э.): цар егіпецкі (221205/204), сын Пталамея III і Беранікі II.

Пры Пталамеі IV пачаўся ўпадак Егіпецкага царства; ён не быў самастойным правіцелем, і цалкам знаходзіўся пад уплывам свайго ваеначальніка Сасібія, які фактычна кіраваў дзяржавай, а разам з Агафоклам забіў маці Пталамея, Бераніку II, яго брата Мага і жонку Арсіною. У выніку няўдалай вайны з селеўкідскім царом Антыёхам III у 219 да н.э. — амаль усе свае ўладанні ў Сірыі. Працягваў пасылаць хлеб у Рым і ўмешвацца ў справы Грэцыі. У канцы яго панавання ў краіне пачаліся масавыя хваляванні, у выніку якіх абвастрылася барацьба сярод знаці. Быў жорсткім і разбэшчаным царом, за што атрымаў мянушку «распешчаны», бо знаходзіўся пад вялікім уплывам каханкі Агатэклеі і іншых гетэр. Пталамей быў хваравітым і памёр пры таямнічых акалічнасцях, па іншых звестках забіты, а на егіпецкі сталец быў узведзены яго 4-гадовы сын Пталамей V Епіфан.

Быў вучнем Эратасфена, напісаў трагедыю «Адоніс». Збудаваў храм у гонар Гамера. Вядомая верагодная выява Пталамея, разам з жонкай, у вобразах Хронаса і Айкумены, на карціне, прысвечанай Гамеру, што знаходзілася ў храме Гамера. Карціна вядомая дзякуючы рэльефнай копіі Архелая Прыенскага[1].

Зноскі

  1. Партрэты…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 244 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 205 годзе да н.э.
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Мацізабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі III стагоддзя да н.э.