wd wp Пошук:

Хорст Кёлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кёлер. Хорст Кёлер (ням.: Horst Köhler; нар. 22 лютага 1943, Скербешущ) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Паходзіць з сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 г. перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Германіяй Польшчы.

Кар’ера

З 1965 да 1969 Келер вучыўся ў універсітэце ў Цюбінгене па спецыяльнасці «палітэканомія і паліталогія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асістэнт ў Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 ён працаваў у Федэральным міністэрстве эканомікі.

У 1982 ён памяняў месца працы на Федэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.

З 1993 да 1998 ён быў прэзідэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Германіі і наступныя 2 гады кіраваў Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у Лондане.

У 20002004 — прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонда.

У 2004—2010 — прэзідэнт Германіі. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказванні наконт выкарыстання бундэсвера для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Вітаўтаса Вялікага з залатым ланцугом
Катэгорыя·Прэзідэнты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ