wd wp Пошук:

Хорніндальсватнет

Хорніндальсватнет (нарв.: Hornindalsvatnet) — самае глыбокае возера Нарвегіі і ўсёй Еўропы, глыбіня 514 м. Паверхня возера ляжыць на вышыні 53 м над узроўнем мора, такім чынам, яго дно знаходзіцца на адзнацы 461 м ніжэй узроўню мора. У 1990-х кампанія Telenor, былая нацыянальная тэлефонная кампанія Нарвегіі, ацаніла глыбіню возера ў 612 м, калі пракладала аптычны кабель па дне возера. Аб’ём возера складае прыкладна 12 км³. Плошча возера роўная прыблізна 50 км², па плошчы Хорніндальсватнет займае толькі 19-е месца сярод азёр Нарвегіі.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Нарвегіі