wd wp Пошук:

Холі Хантэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хантэр.

Холі Хантэр (англ.: Holly Hunter, нар. 20 сакавіка 1958) — амерыканская актрыса, родам з штата Джорджыя.

Біяграфія

Пераехаўшы ў Лос-Анджэлес, пасялілася ў адным доме з братамі Коэн, якія напісалі для яе ролі ў фільмах «Выхоўваючы Арызону» (1987) і «О, дзе ж ты, брат?» (2001). Чатыры разы намінавалася на «Оскар» і выйграла прэмію за галоўную ролю ў новазеландскай драме «Піяніна» (1993). Акцёрская гульня Холі Хантэр у мастацкім фільме «Піяніна» таксама была адзначана прызам за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю (1993). У 1995—2001 гг. была замужам за аператарам Янушам Камінскі («Спіс Шындлера», «Выратаваць радавога Раяна», «Вайна светаў»). Ва ўзросце 47 гадоў (студзень 2006 г.) нарадзіла хлопчыкаў-двайнят.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу