wd wp Пошук:

Хольча

Хольчавозера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, за 16 км на паўднёвы захад ад горада Лунінец, за 5,7 км на поўнач ад вёскі Беразцы, паміж урочышчамі Сіценкаўская Просць і Ліпчацкае. Адносіцца да басейна ракі Бобрык 1.

Плошча паверхні 0,068 км², даўжыня 1,3 км, шырыня 0,04 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.

Возера акружана вялікай сеткай меліярацыйных каналаў. На ўсходзе злучана дзвюма шырокімі пратокамі з ракой Стары Бобрык, на захадзе вузкай пратокай з двума безыменнымі азёрамі. Мясцовасць нізінная, тарфяністая, часткова пад хмызняком.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Пінскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Бобрыка 1