wd wp Пошук:

Холстаўскі сельсавет

Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мокрае.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Мокрае[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[2].

4 чэрвеня 1965 года Мокраўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 18 населеных пунктаў (Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар), якія ўваходзілі ў склад Ямніцкага сельсавета, з цэнтрам у вёсцы Мокрае[3]. 18 сакавіка 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Холстава[4], сельсавет перайменаваны ў Холстаўскі[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба)[6], 20 лістапада 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баркалабаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы)[7]. 17 ліпеня 2016 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Холстава ў аграгарадок Мокрае[8].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1782 чалавек[9], з іх 95,4 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[10].

Былыя населеныя пункты

У канцы 1930-х гг. на тэрыторыі сучаснага Холстаўскага сельсавета існавалі пасёлкі Востраў, Забавы, Чычылаўка.

Зноскі

  1. Мокрае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 276
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Холстава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 315
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  8. Быховского районного Совета депутатов от 20 июня 2016 г. №22-9 О переносе административного центра Холстовского сельсовета Быховского района
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Холстаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе