wd wp Пошук:

Хокан Магутны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Хокан.

Хокан Магутны (стар.-сканд.: Hákon Sigurðsson, нарв.: Håkon Sigurdsson) (забіты ў 995) — сын Сігурда Хокансана, хладзірскі ярл, фактычны кіраўнік Нарвегіі ў 970995 гадах.

Біяграфія

Хокан стаў ярлам пасля смерці свайго бацькі, забітага Харальдам II Шэрая Шкура ў 961 годзе. Хокан бег у Данію да двара Харальда I Сінязубага, у якога шукаў падтрымкі супраць Харальда Шэрая Шкура, забітага ў выніку ў 970 годзе. Хокан стаў кіраваць Нарвегіяй як васал Дацкага караля Харальда Сінязубага, але ў сутнасці з’яўляўся самастойным кіраўніком.

У 977 годзе Уладзімір I Святаславіч шукаў у яго падтрымкі супраць свайго брата Яраполка Святаславіча, вялікага князя кіеўскага.

У 975 годзе Харальд Сінязубы распачаў спробу хрысціянізацыі Хокана, які быў язычнікам, супраць чаго той паўстаў і разарваў саюз з Даніяй, перамогшы дацкае войска ў 986 годзе.

Хокан меў мноства жанчын, дочак мясцовай эліты, з якімі праводзіў пару тыдняў і адсылаў дамоў, чым выклікаў рост незадаволенасці сярод насельніцтва.

У 995 годзе Хокан быў забіты сваім рабом Тормадам Каркам, калі хаваўся ад новага прэтэндэнта на кіраванне Нарвегіяй Олафа I Тругвасана.

Яго сынамі былі Эйрык і Свейн.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 995 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 930-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы