wd wp Пошук:

Хмяльніцкі нацыянальны ўніверсітэт

Хмяльніцкі нацыянальны універсітэт (укр.: Хмельницький національний університет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Хмяльніцкі, Украіна.

Агульныя звесткі

Хмяльніцкі нацыянальны ўніверсітэт — найбуйнейшая на Падоллі вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у многіх галінах ведаў і праводзіць вучэбную, метадычную, навуковую і выхаваўчую працу. Універсітэт заснаваны ў 1962 годзе. За час існавання ён прайшоў шлях ад агульнатэхнічнага факультэта Украінскага паліграфічнага інстытута да Хмяльніцкага нацыянальнага універсітэта, які мае найвышэйшы IV узровень акрэдытацыі.

Падрыхтоўку будучых спецыялістаў ажыццяўляюць 7 факультэтаў, якія забяспечваюць навучанне па 17 напрамках адукацыйна-кваліфікацыйнай падрыхтоўкі, у тым ліку: эканоміка і прадпрымальніцтва, менеджмент, педагагічная адукацыя, мастацтва, экалогія, прыкладная матэматыка, камп’ютэрныя навукі, міжнародныя адносіны, філалогія, інжынерная механіка, радыётэхніка, электронныя апараты і інш. Сёння ва ўніверсітэце на 40 напрамках падрыхтоўкі навучаецца больш за 10 тысяч студэнтаў. Навучальны працэс забяспечваюць 74 доктара і 453 кандыдата навук.

У Хмяльніцкім нацыянальным універсітэце ўкаранёна ступеністая сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў па адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням — бакалаўр, спецыяліст, магістр, доктар. У рамках гэтай сістэмы функцыянуюць пяць вучэбна-навуковых вытворчых комплексаў, у склад якіх уваходзяць адукацыйныя ўстановы I—II ўзроўню акрэдытацыі, агульнаадукацыйныя школы і прадпрыемствы. Універсітэт з’яўляецца прызнаным ва Украіне і за яе межамі навуковым цэнтрам, у якім працуюць больш за 15 навуковых школ, дактарантура, аспірантура, вучоныя Саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Структура

Кампусы і корпусы

Ва ўніверсітэце налічваецца 9 навучальных і лабараторных карпусоў, плошча якіх складае 58989 кв. м.; студэнцкі гарадок аб’ядноўвае 5 інтэрнатаў агульнай колькасцю 2378 месцаў. Вядучым падраздзяленнем універсітэта з’яўляецца навуковая бібліятэка, у склад якой уваходзяць 7 чытальных залаў, 3 абанемента, спецыялізаваныя сектары: навукова-тэхнічнай дакументацыі, літаратуры на замежных мовах, зала каталогаў і электроннай інфармацыі. Агульны бібліятэчны фонд складае 610 тыс. асобнікаў. Для падрыхтоўкі спецыялістаў выкарыстоўваюцца 23 лекцыйныя аўдыторыі, 41 аўдыторыя для практычных і семінарскіх заняткаў, 68 спецыялізаваных лабараторый, 5 навучальных майстэрняў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хмяльніцкі нацыянальны ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1962 годзе