wd wp Пошук:

Хлопчыкі малююць

«Хлопчыкі малююць» (шведск.: Ritande gossar) — карціна шведскай мастачкі Софі Рыбінг, створаная ў 1864 годзе.[2][3] Карціна была набыта Гётэбаргскім мастацкім музеем у 1886 годзе.

Апісанне

Карціна была намаляваная алейнымі фарбамі на палатне і мае памеры 91,5 x 79 см. Гэта адна з лепшых работ не толькі ў творчасці Софі Рыбінг, але і ў выяўленчым мастацтве Швецыі сярэдзіны XIX стагоддзя. «Хлопчыкі малююць» — паўсядзенны рэалізм з жанравымі матывамі, якім шведскія мастакі авалодалі ў Дзюсельдорфе, а затым прымянялі ў Швецыі. Мяккае святло, якое падае на хлопчыкаў, стварыла стрыманую і спакойную атмасферу, якая дазваляе лепш канцэнтравацца на малюнку.[2][3]

Зноскі

  1. http://emp-web-34.zetcom.ch/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=collection&objectId=7659&viewType=detailView
  2. 1 2 ((sv))  Boys Drawing.
  3. 1 2 ((en))  Boys Drawing, Sophie Amalia Ribbing. // europeana.eu. 21 травня 2016
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Карціны 1864 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гётэбаргскі мастацкі музей
Катэгорыя·Софі Рыбінг
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0