wd wp Пошук:

Хлебапякарная прамысловасць Беларусі

Хлебапякарная прамысловасць Беларусі — падгаліна харчовай прамысловасці, якая ўключае больш за 160 прадпрыемстваў, раўнамерна размеркаваных па тэрыторыі краіны; найбольш у Мінску (6 хлебазаводаў і «Аўтамат») і абласных цэнтрах. Прадпрыемствы аб’яднаны ў вытворчыя аб’яднанні Мінскхлебпрам, 6 абласных і Барысаўлебпрам.

Вытворчасць прадукцыі хлебапякарнай прамысловасці Беларусі[1]
від \ год19901995199819992000200120022003
Хлеб і хлебабулачныя вырабы, тыс. т.15831037949967866769707689,1
Кандытарскія вырабы, тыс. т.173,472,6142,2150,2149139,8136,3132,8

Вырабляецца больш за 200 найменняў хлеба (жытняга, пшанічнага, жытне-пшанічнага, палепшанага, фармавога, подавага), батоны, сушкі, сухары, абаранкі, караваі, кандытарская вырабы і іншы. Сучасны кірунак развіцця галіны — выпуск дыетычнай і лекава-прафілактычнай прадукцыі (бессалявы, бялковы, бездражжавы, вітамінізаваны, вотруб’евы і іншы хлеб).

З развіццём сецевых супермаркетаў пачала распаўсюжвацца практыка хлебапякарні пры крамах.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 337. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прамысловасць Беларусі