Хлебапякарная прамысловасць Беларусі — падгаліна харчовай прамысловасці, якая ўключае больш за 160 прадпрыемстваў, раўнамерна размеркаваных па тэрыторыі краіны; найбольш у Мінску (6 хлебазаводаў і «Аўтамат») і абласных цэнтрах. Прадпрыемствы аб’яднаны ў вытворчыя аб’яднанні Мінскхлебпрам, 6 абласных і Барысаўлебпрам.
від \ год | 1990 | 1995 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2003 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Хлеб і хлебабулачныя вырабы, тыс. т. | 1583 | 1037 | 949 | 967 | 866 | 769 | 707 | 689,1 |
Кандытарскія вырабы, тыс. т. | 173,4 | 72,6 | 142,2 | 150,2 | 149 | 139,8 | 136,3 | 132,8 |
Вырабляецца больш за 200 найменняў хлеба (жытняга, пшанічнага, жытне-пшанічнага, палепшанага, фармавога, подавага), батоны, сушкі, сухары, абаранкі, караваі, кандытарская вырабы і іншы. Сучасны кірунак развіцця галіны — выпуск дыетычнай і лекава-прафілактычнай прадукцыі (бессалявы, бялковы, бездражжавы, вітамінізаваны, вотруб’евы і іншы хлеб).
З развіццём сецевых супермаркетаў пачала распаўсюжвацца практыка хлебапякарні пры крамах.