wd wp Пошук:

Хенна Юхансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхансан.

Хенна Катарына Юхансан шведск.: Henna Katarina Johansson, нар. 1 мая 1991) — шведская спартсменка, барэц вольнага стылю, чэмпіёнка Еўропы 2012 года, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў. Удзельніца Еўрапейскіх гульняў 2015 года.

Біяграфія

У 2009 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Літве, у катэгорыі да 63 кг, яна заваявала бронзавы медаль. Праз год, на чэмпіянаце свету ў Маскве, яна стала трэцяй і атрымала бронзу чэмпіянату свету.

У 2012 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе яна стала чэмпіёнкай у вагавой катэгорыі да 67 кг. У гэтым жа годзе прымала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане.

На летніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі яна выступіла ў вагавой катэгорыі да 63 кг. Саступіла ў чвэрцьфінале беларускай спартсменцы Марыі Мамашук.

У 2018 годзе ў Каспійску стала трэцяй у вагавой катэгорыі да 65 кг і заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў Казахстане ў 2019 года ў вагавой катэгорыі да 62 кг, Хенна заваявала бронзавы медаль паўтарыўшы свой поспех на сусветных чэмпіянатах.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.sports-reference.com/olympics/athletes/jo/henna-johansson-1.html
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Нарботэн
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па барацьбе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрапейскіх гульняў 2015 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Барцы Швецыі