Хендрык Аверкамп (нідэрл.: Hendrick Avercamp, 27 студзеня 1585, Амстэрдам — 15 мая 1634) — нідэрландскі жывапісец. Стварыў жанрава-пейзажныя карціны, уласцівыя галандскаму рэалізму пачатку 17 стагоддзя, невялікія зімовыя пейзажы ў светла-серабрыстай гаме («Катанне на каньках»).