wd wp Пошук:

Хенг Самрын

Хенг Самрын (нар. 25 мая 1934, вёска Как, Камбоджа) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Камбоджы (у 1976-91 гадах Кампучыі). Член Народнай (да 1991 года Народна-рэвалюцыйнай) партыі Камбоджы з 1959 года; член яе выканкама (з 1977 года), генеральны сакратар (1981-91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК.

Удзельнік узброеннай барацьбы супраць рэжыму Лон Нола (з 1970 года), пасля яго падзення ў арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: палітычны камісар і камандзір дывізіі, намеснік начальніка штаба Усходняй ваеннай зоны (1976-78). У 1978 годзе ўзначаліў паўстанне вайсковых частак (падтрымана в’етнамскімі войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 года старшыня ЦК Адзінага фронту нацыянальнага выратавання Кампучыі. Старшыня Народна-рэвалюцыйнага савета (1979-81), Дзяржаўнага савета (1981-91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В’етнама над краінай і працяглай грамадзянскай вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в’етнамскі ўзор.

Зноскі

  1. https://www.khmertimeskh.com/50608646/nation-marks-birthday-of-one-of-its-most-influential-sons/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кіраўнікі Камбоджы
Катэгорыя·Постаці Камбоджы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камбоджы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Камбоджы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Кампучыі
Катэгорыя·Камуністы Камбоджы