wd wp Пошук:

Хельгэ Маркус Інгстад

Хельгэ Маркус Інгстад (нарв.: Helge Marcus Ingstad; 30 снежня 1899, Меракер — 29 сакавіка 2001, Осла) — нарвежскі падарожнік, археолаг і пісьменнік. Вядомы адкрыццём у 1960-х гадах паселішча вікінгаў у Л’Анс-о-Медаўзе, у Ньюфаўндлендзе, датаванага XI стагоддзем, што даказвала наведванне еўрапейцамі Амерыкі за чатыры стагоддзі да Хрыстафора Калумба.

Біяграфія

Нарадзіўся Хельгэ Інгстад 30 снежня 1899 года ў Меракеры, горадзе на заходнім узбярэжжы Нур-Трондэлага — у вобласці Ст’ёрадаль — непадалёк ад старажытнай сталіцы Тронхейма. У маладосці вучыўся ў горадзе Левангер на адваката, але ў 1926 годзе нечакана спыніў паспяховую юрыдычную практыку, прадаў утульную кантору ў Левангеры — і адправіўся ў Канаду. На працягу чатырох гадоў ён вандруе ў басейне ракі Мак-Кензі, на паўночны захад ад Вялікага Нявольніцкага возера палюючы на пушнога звера, вывучаючы субарктычную прыроду і этнаграфію мясцовых плямёнаў, празваных «едакамі аленя-карыбу». Вынікам канадскіх прыгод стала першая кніга Інгстада «Жыццё паляўнічага за пушным зверам сярод індзейцаў Паўночнай Канады», якая выйшла ў 1931 г., а пазней — раман «Кландайк Біл», які пабачыў свет у 1941 г.

У 19331935 гадах займаў пасаду губернатара Шпіцбергена.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124939805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Helge Marcus Ingstad // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Спасылкі

Некралог па Хельгэ Інгстаду ў The New York Times Архівавана 17 жніўня 2007.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Падарожнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных