wd wp Пошук:

Хелена Янсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсан.

Хелена Янсан (шведск.: Helena Jansson; 28 жніўня 1985, Шоўдэ (шведск.: Skövde), Швецыя) — шведская арыентыроўшчыца, прызёр чампіянатаў свету і Еўропы па спартыўнаму арыентаванню.

Уладальніца шасці медалёў юніёрскіх чампіянатаў свету (англ.: Junior World Orienteering Championships),[1] два з якіх залатыя.

У 2008 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Вентспілсе (Латвія) заваявала бронзавы медаль у спрынце і золата ў эстафеце.[2]

У тым жа 2008 годзе на чэмпіянаце свету ў Чэхіі ў спрынце заняла 3-е месца і атрымала бронзавы медаль.

На чэмпіянаце свету 2011 у Францыі Хелена атрымала медалі ва ўсіх відах праграмы: золата на сярэдняй дыстанцыі, срэбра ў спрынце і бронзавы медаль на доўгай дыстанцыі і ў эстафеце.

Зноскі

  1. Junior World Orienteering Championships (англ.) . International Orienteering Federation. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2007. Праверана 24 студзеня 2009.
  2. EOC 2008. Results (англ.) . — Результаты чемпионата Европы 2008. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2008. Праверана 24 студзеня 2009.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Асобы