wd wp Пошук:

Хведар Антонавіч Бандарчык

Хведар Антонавіч Бандарчык (1893, Дукора, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Пухавіцкі раён Мінская вобласць, Беларусь) — пасля 1931) — беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, педагог.

Біяграфія

У 1914 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1921 г. Мінскі інстытут народнай адукацыі. З верасня 1914 г. выкладаў у Дукорскай пачатковай школе. У кастрычніку 1914 г. прызваны ў армію. Скончыў вайсковае вучылішча, служыў малодшым афіцэрам у 4-м Нясвіжскім грэнадзёрскім палку. У канцы 1917 г. атрымаў ранг штабс-капітана. У 1917 г. уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, увайшоў у кіраўніцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага настаўніцкага хаўрусу ў Мінску. Быў у складзе Вялікай беларускай рады, што склікала I Усебеларускі з’езд. Са студзеня 1918 г. настаўнічаў у Мінску і Мінскім павеце. Сябра БПС-Р. Уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Мінску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Прымаў удзел у антыпольскім падпольным руху. У канцы 1921 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, але хутка адпушчаны. У студзені 1922 г. прызваны ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі жыў у Дукоры, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам. У 1930 г. праходзіў па справе «Саюз вызвалення Беларусі».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штабс-капітаны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дукоры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы