Не блытаць з Хашымін. Ха Шы Мін[4][5] (Hồ Chí Minh; 19 мая 1890 — 2 верасня 1969) — в’етнамскi кaмунiстычны дзеяч, кiраўнiк жнiвеньскай рэвалюцыi у В’етнаме, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікi В’етнам (ДРВ). Cапраўднае iмя — Нгуен Шынь Кунг i Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзiн псеўданiм — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).
Нарадзiўся 19 мая 1890 г. ў правiнцыi Нгеян.
У 1911 з’ехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 па 1923 год жыў у ЗША, Англii, Францыi. У 1920 г. ўступае у Французскую камунiстычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапiў у Савецкi Саюз, дзе працягнуў палiтычную дзейнасць i канчаткова сфармiраваўся як камунiстычны лiдар.
З 1920-х гадоў — актывiст Камiнтэрну.
У 1925 г. арганiзаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзi В’етнама. Каб пазбегнуць арышту быў вымушаны жыць у Камбоджы. У той час у Iндакiтаі ўжо дзейнiчалi паасобку камунiстычныя группы. Ха Шы Мiн аб’яднаў iх, дзякуючы гэтаму ў 1930 г. была арганiзавана Камунiстычная партыя Iндакiтая.
З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага В’етнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзідэнт Паўночнага В’етнама.
Пахаваны у Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзiнь.