wd wp Пошук:

Хацьен

Хацьен (в’етн.: Hà Tiên) — горад на поўдні В’етнама. Адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў краіны. Насельніцтва (2002 г.) — 39 957 чал.

Гісторыя

Хацьен быў заснаваны ў канцы XVII ст. бежанцамі з Паўднёвага Кітая, якія ратаваліся ад дынастыі Цын. У той час землі вакол Хацьена былі населены пераважна кхмерамі і падначальваліся кхмерскаму манарху. Да 1700 г. Ма Джыу (кіт.: 鄚玖), кіраўнік кітайскай абшчыны, стварыў васальную дзяржаву Канкаа або Пема з цэнтрам у Хацьене. У 1708 г. ён прызнаў сваю васальную залежнасць ад В’етнама. Канчаткова Хацьен увайшоў у склад В’етнама толькі пасля II Сусветнай вайны.

Эканоміка

Аснова эканомікі — вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і турызм. Хацьен — папулярны в’етнамскі кліматычны курорт на беразе Сіямскага заліва і транспартны вузел, адкуль ходзяць паромы на суседні Фукуок, а аўтобусы — у гарады Паўднёвай Камбоджы.

Галерэя

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20180601002219/http://hatien.kiengiang.gov.vn/vi-vn/chinhquyen/gioithieu/tongquan.aspx

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады В’етнама
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных