У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уітні.
Хаслер Уітні (англ.: Hassler Whitney; 23 сакавіка 1907 — 10 мая 1989) — амерыканскі матэматык, які ўнёс фундаментальны ўклад у такія галіны матэматыкі, як дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія, алгебраічная тапалогія і тэорыя катастроф.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1945), замежны член Французскай акадэміі навук (1981).