wd wp Пошук:

Харымскае мора

Харымскае мора (яп.: 播磨灘 харыма-нада?) — усходні складнік Унутранага Японскага мора.

Геаграфія

Межы Харымскага мора вызначаюцца берагавымі лініямі астравоў Авадзі на ўсходзе, Хонсю на поўначы, Сёдо на захадзе і Сікоку на поўдні. Яно названа па імі правінцыі Харыма. Плошча мора складае каля 2500 км².

Харымскае мора злучаецца з астатнім Унутраным Японскім морам на захадзе пралівам Бісан, а на ўсходзе пралівамі Акасі і Нарута. Яно не мае астравоў, за выключэннем невялікай групы астравоў Іэсіма на поўначы.

Харымскае мора — плыткае. Найбольшая глыбіня — 42 м. Ад Іэсімы да Авадзі праходзяць два падводных хрыбта Сіка і Муроцу.

У паўночнай частцы Харымскага мора знаходзіцца Харымскі прамысловы раён. З-за прамысловых выкідаў прыбярэжныя воды мора моцна забруджаны. Улетку назіраецца з’ява цвіцення вады, якая прычыняе шкоду рыбалоўству.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Японіі