wd wp Пошук:

Цвіценне вады

Цвіценне вады

«Цвіценне» вады — масавае развіццё фітапланктону, якое суправаджаецца зменай колеру вады, парушэннем экалагічнай раўнавагі ў водных біяцэнозах.

Асноўная прычыны — застой вады, зніжэнне праточнасці(руск.) бел., засмечванне, забруджванне мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, змытай глебай, некаторымі сінтэтычнымі рэчывамі.

Спадарожнікавы здымак цвіцення Берынгава мора, выкліканага кокалітафарыдамі, 1998 год.

Пагаршае кіслародны рэжым вадаёмаў і арганалептычныя якасці вады(руск.) бел., можа выклікаць заморы(руск.) бел. рыб і інш. водных жывёл, ускладняе работу фільтраў на ачышчальных і інш. гідратэхнічных збудаваннях.

Папярэджваюць «цвіценне» вады аэрацыяй, біялагічнай меліярацыяй вадаёмаў, абмежаваннем паступлення ў ваду забруджвальнікаў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Альгалогія
Катэгорыя·Экалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай