wd wp Пошук:

Харвацкі каталіцкі ўніверсітэт

Харвацкі каталіцкі ўніверсітэт (харв.: Hrvatsko katoličko sveučilište) — харвацкая прыватны вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Заграб, які кантралюецца Рымска-Каталіцкім Касцёлам.

Агульная характарыстыка

12 кастрычніка 2004 года на 29-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Харватыі ў Задары было прынята рашэнне аб стварэнні Харвацкага каталіцкага ўніверсітэта. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Харватыі выступіла ў ролі фундатара ўніверсітэта, заснавальнікам універсітэта стала Заграбская архідыяцэзія.

6 студзеня 2005 года арцыбіскуп Ёсіп Базаніч прызначыў камісію па заснаванні Харвацкага каталіцкага ўніверсітэта. 3 чэрвеня 2006 года ён сваім дэкрэтам афіцыйна заснаваў універсітэт.

3 ліпеня 2008 года Міністэрства навукі, адукацыі і спорту Харватыі выдала ліцэнзію для заснавання ва ўніверсітэце адукацыйных праграм па псіхалогіі, сацыялогіі і гісторыі. Першы навучальны год пачаўся ў 2010 годзе, калі першыя 40 студэнтаў былі залічаны на гістарычнае аддзяленне ўніверсітэта.

Падчас свайго візіту ў Харватыю Папа Рымскі Бенедыкт XVI 4 чэрвеня 2011 года назваў стварэнне ўніверсітэта «знакам надзеі».

У 2012/2013 навучальным годзе былі адкрыты аддзяленні псіхалогіі і сацыялогіі. Першыя бакалаўрскія ступені студэнты-гісторыкі атрымалі дыпломы ў 2014 годзе, а псіхолагі і сацыёлагі — у 2015 годзе. У 2016 годзе студэнты атрымалі першыя магістарскія ступені. У ліпені 2014 года ўніверсітэт атрымаў акрэдытацыю для навуковай дзейнасці ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Заграб
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Харватыі
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты