wd wp Пошук:

Харальд IV Гілі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Харальд. Харальд IV (стар.-ісл. Haraldr gilli or Haraldr gillikristr; памёр 14 снежня 1136) — кароль Нарвегіі. Нарадзіўся ў Ірландыі.

Прыкладна ў 1127 годзе ён прыбыў у Нарвегію і абвясціў сябе сынам Магнуса III, які быў у Ірландыі незадоўга да сваёй смерці ў 1103 годзе, і адзінакроўным братам кіруючага караля Сігурда I.

Ён паспяхова прайшоў выпрабаванне агнём, і Сігурд прызнаў іх сваяцтва пры ўмове, што Харальд не будзе прэтэндаваць на ўладу, пакуль жывы сын Сігурда Магнус. Быўшы ў добрых адносінах з каралём, Харальд выконваў умовы пагаднення да яго смерці ў 1130 годзе. Паміж ім і Магнусам разгарэлася вайна. Пасля некалькіх бітваў апошні быў захоплены, аслеплены і кінуты ў турму.

Харальд Гілі кіраваў краінай да 1136 года, калі быў забіты Сігурдам Слембэ, яшчэ адным незаконным сынам Магнуса III. Яго спадчыннікамі сталі законнанароджаны сын Інгэ Харальдсан і двое пазашлюбных.

Грамадзянскія войны ў Нарвегіі пачаліся прыблізна з яго ўзяходжання на трон і доўжыліся з 1130 па 1217 год.

Наступным каралём Нарвегіі па імі Харальд стаў толькі ў канцы XX стагоддзя Харальд V.

Зноскі

  1. https://nbl.snl.no/Harald_4_Gille
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1136 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1102 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Хорфагераў
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Хорфагеры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Бергене