Магнус Сляпы (пам. 1139) — кароль Нарвегіі, кіраваў з 1130.
Марнатраўны і амаральны, Магнус выклікаў незадаволенасць шляхты, за якой рушыла ўслед паўстанне, падтрыманае Даніяй. Магнус быў скінуты, заключаны ў кляштар і аслеплены. Вызваліўшыся са свайго зняволення, ён загінуў у 1139 падчас міжусобнай вайны.