wd wp Пошук:

Ханес Колехмайнен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колехмайнен.

Юха Піетары «Ханес» Колехмайнен (фінск.: Juho Pietari “Hannes” Kolehmainen; 9 снежня 1889 — 11 студзеня 1966) — фінскі спартсмен, адзін з наймацнейшых стаераў у гісторыі спорту, шматразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў у бегу на доўгія дыстанцыі.

Ён лічыцца першым з пакалення вялікіх фінскіх спартсменаў, якіх часта называюць «Лятучыя фіны», напрыклад, Паава Нурмі, Міка Хакінен, Кімі Райканен, Маці Нюкянен.

Спартыўная біяграфія

Колехмайнен пачынаў сваю спартыўную кар’еру з лыж, якімі займаліся тры яго браты. Па прыкладзе свайго старэйшага брата пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Спачатку Ханес Колехмайнен паспрабаваў свае сілы ў марафонскім бегу. Калі яму было 18 гадоў, ён упершыню прыняў удзел у буйных спаборніцтвах у Выбарзе. Да фінішу марафонскага забегу Ханес прыйшоў трэцім, адстаўшы ад старэйшага брата.

Крыху пазней, на іншых спаборніцтвах у Хельсінкі, Ханес скончыў марафонскую дыстанцыю ўжо другім, зноў-такі прапусціўшы наперад іншага свайго брата. У 20 гадоў ён прымаў удзел у буйных спаборніцтвах у Пецярбургу, але на іншых дыстанцыях . Тут Ханес стаў пераможцам у забегу на 1500 і 5000 метраў, заваяваўшы залатыя медалі. З тых часоў ён лічыўся адным з лепшых стаераў Еўропы.

Старэйшы брат Ханеса Тату Колехмайнен (1885—1967) таксама быў бягуном і разам з братам удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 1912 і 1920 гадоў, але не дамогся асаблівых поспехаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Hannes Kolehmainen // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. Hannes Kolehmainen // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1041958048, Record #1119081106 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Разам з Ялмары Эскала і Албінам Стэнраасам

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Бегуны на доўгія дыстанцыі Фінляндыі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Куопіа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марафонцы Фінляндыі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
Катэгорыя·Трэнеры Фінляндыі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных