wd wp Пошук:

Хаймэ Угэ

Хаймэ Угэ (катал.: Jaume Huguet; 1412, Вальс, каля Тарагоны — 1492, Барселона) — каталонскі мастак перыяду позняй готыкі.

Біяграфія

Хаймэ Угэ нарадзіўся ў 1412 годзе ў Вальсе. З сям’і шарстабітаў. Пасля смерці бацькі ў 1419 годзе выхоўваўся ў сямействе дзядзькі, Перэ Угэ, у Тарагоне. Хаймэ атрымаў першыя ўрокі ад дзядзькі, які таксама быў мастаком. Пазней працаваў у Барселоне, паміж 1440 і 1445 гадамі ў Сарагосе і зноў у Тарагоне. Выпрабаваў уплыў фламандскага жывапісу, перш за ўсё, Рагіра ван дэр Вэйдэна. З 1454 года, ажаніўшыся, працаваў у Барселоне, уступіўшы ў найбольш спелы перыяд свайго жывапісу. Мастак памёр у Барселоне ў 1492 годзе.

Некаторыя работы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным музеі мастацтва Каталоніі ў Барселоне.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Уге Хайме // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1492 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1412 годзе
Катэгорыя·Мастакі Каталоніі
Катэгорыя·Мастакі готыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Тарагона
Катэгорыя·Мастакі XV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Барселоне