wd wp Пошук:

Хазмафіты

Pinus edulis над Гранд-Каньёнам, Аризона

Хазмафіты, хасмафіы (ад стар.-грэч.: χάσμα (chásma) — «прорва, глыбокая расколіна» і стар.-грэч.: φυτόν (phyton) — «расліна») — расліны, прыстасаваныя да жыцця на камяністых субстратах (камянях) і ў расколінах скал.

У большасці выпадкаў хазмафіты маюць доўгія карані, якія пранікаюць глыбока ў расколіны паміж камянямі і друзам, дзе сканцэнтраваны часціцы драбназёму. Яны характарызуюцца высокай устойлівасцю да жорсткага водна-тэмпературнага рэжыму, недахопу вільгаці і пажыўных рэчываў у асяроддзі. У экалагічным дачыненні  хазмафіты гуляюць ролю піянерных відаў, асвойваюць мала прыдатныя для большасці відаў месцапражыванні. Тыповымі іх прадстаўнікамі з’яўляюцца Saxifraga, ядловец, скальныя формы дуба, бука, хвоі. Усе хазмафіты ставяцца да літафітаў.

Спасылкі

Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — 616 с. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.) 

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Расліны гор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Экалогія раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты