wd wp Пошук:

Хадчанская лясная дача

Хадча́нская лясна́я да́ча — лясны масіў у Бешанковіцкім раёне за 25 км па паўднёвы ўсход ад г.п. Бешанковічы, на тэрыторыі Скрыдлеўскага лясніцтва Віцебскага лясгаса. Плошча складае 1,7 тыс. га.

Рэльеф раўнінны, у заходняй частцы ўзгоркава-хвалісты. Глебы пераважна тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя сярэдне-сугліністыя. На тэрыторыі дачы возера Бораўна і возера Чарніца, з якога бярэ пачатак рака Чарнічанка, возера Саро, злучанае пратокамі з азёрамі Астровенскае і Белае.

Хвойнікаў 32,4 %, ельнікаў 28,3 %, бярэзнікаў 15,8, чорнаалешнікаў 13,5, асіннікаў 8,8, шэраалешнікаў 1,2 %. Каля 35 % дачы забалочана. Асноўныя тыпы балотных лясоў — хвойнікі сфагнавыя, бярэзнікі асаковыя і ельнікі асакова-сфагнавыя, сухадольных — ельнікі кіслічныя, бярэзнікі чарнічныя і шэраалешнікі кіслічныя. Ландшафт тыповы для Беларускага Паазер’я.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лясныя масівы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Геаграфія Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак