wd wp Пошук:

Фінтый

Гідрыя са сцэнай комаса: двое іграюць на аўласе і кроталах, трэці нясе стамнас, Дзяржаўны антычны збор.

Фінтый (стар.-грэч.: Φιντίας) — старажытнагрэчаскі вазапісец і ганчар, працаваў у канцы 6 стагоддзя да н.э. Нароўні з Еўфроніем і Еўфімідам Фінтый быў найважнейшым прадстаўніком вазапісу. Дзесяць прац, датаваныя перыядам паміж 525 і 510 гадамі да н.э., маюць яго подпіс: сем вазапісных прац і тры керамічныя працы.

Раннія працы Фінтыя выглядаюць некалькі больш старамодна, чым у іншых вазапісцаў-піянераў, на іх адчуваецца ўплыў больш ранніх майстроў Псіякса і Ольтаса. Нават у перыяд уздыму тэхнікі вазапісцаў-піянераў, Фінтый выкарыстоўваў некаторыя прыёмы чорнафігурнага стылю, у прыватнасці чорнафігурныя арнаменты.

Аднак тэматыка намаляваных Фінтыем сцэн надзвычай багатая. Ён часта звяртаўся да такіх бытавых тэм, як сімпосіі, гетэры і ўрокі музыкі, але і часта маляваў міфалагічныя сцэны. Як і іншыя вазапісцы-піянеры, Фінтый часта распісваў вазы ўласнай працы, а таксама рабіў надпісы, згадваючы сваіх «калегаў».

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 26 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных