Еўфімід (стар.-грэч.: Εὐθυμίδης) — старажытнагрэчаскі вазапісец і ганчар канца VI — пачатку V ст. да н. э. з Афін, прадстаўнік групы вазапісцаў-піянераў.
Еўфімід лічыцца адным з найбольш буйных вазапісцаў ранняга перыяду чырвонафігурнага стылю. Вядома пра яго суперніцтва з іншым вядомым вазапісцам — Еўфроніем. На адной са сваіх ваз Еўфімід пакінуў нават подпіс: «Еўфімід, сын Паліяса, намаляваў гэта, як гэта ніколі не ўмеў Еўфроній».
Вядомыя творы: