У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яфе. Філіп Яфе (ням.: Philipp Jaffé; 17 лютага 1819 — 3 красавіка 1870) — нямецкі гісторык, спецыяліст у вобласці крыніцазнаўства. З 1862 г. — прафесар дапаможных (спецыяльных) гістарычных дысцыплін Берлінскага універсітэта. Быў супрацоўнікам Monumenta Germaniae historica. Падрыхтаваныя Яфе публікацыі крыніц — выданне рэгест рымскіх пап і іншыя — адрозніваюцца высокім навуковым узроўнем.