У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рот (значэнні).
Фі́ліп Мілтан Рот (англ.: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — 23 мая 2018, Манхэтэн[13][14]) — вядомы амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў 1933 годзе ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.
Рот быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.
У 2012 годзе Рот абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр у шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.