wd wp Пошук:

Філіп Бафард Дэвідсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэвідсан.

Філіп Бафорд Дэвідсан-малодшы (англ.: Phillip Buford Davidson, Jr.; 26 лістапада 19157 лютага 1996) — амерыканскі ваенны разведчык, гісторык В’етнамскай вайны, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія

Філіп Дэвідсан нарадзіўся 26 лістапада 1915 года ў Хачыта, Нью-Мексіка. Абраў кар’еру ваеннага, скончыўшы Вест-Пойнт у 1939 годзе. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, знаходзячыся на пасадзе памочніка начальніка выведкі 96-й пяхотнай дывізіі ЗША, а затым камандаваў эскадронам у 3-й арміі.

Пасля вайны служыў інструктарам у ваеннай школе разведкі (Форт-Лівенуорт, Канзас). У ходзе Карэйскай вайны займаў пасаду начальніка аддзела планавання і ацэнак у штабе генерала Макартура.

Падчас В’етнамскай вайны Дэвідсан у 19671969 гадах быў начальнікам ваеннай разведкі ЗША ў В’етнаме. Пасля гэтага ён камандаваў трэніровачным цэнтрам Арміі ў Форт-Ордаў (Каліфорнія). У 19711972 гадах быў памочнікам начальніка разведкі ў штаб-кватэры дэпартамента арміі. Даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта.

Аўтар кніг «Ваюючы В’етнам: Гісторыя, 1946-1975» (Vietnam at War: The History 1946-1975) (1988) і «Таямніцы В’етнамскай вайны» (Secrets of the Vietnam War) (1990).

Памёр 7 лютага 1996 года ў Сан-Антоніа, Тэхас. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках[2].

Зноскі

  1. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
  2. Gen Phillip Buford Davidson, Jr (1915-1996) (англ.) . Find A Grave Memorial.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Гісторыкі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Разведчыкі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Мемуарысты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Мексіка
Катэгорыя·Ваенныя ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Карэі
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных